Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Канцэрт назвалі «На струнах душы». У выкананні навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі слухачы пазнаёмяцца з музыкай розных эпох — ад барока да сучаснасці. У музеі адзначылі: «Музыка абуджае самыя патаемныя струны нашай душы. Як і паэзія, яна гаворыць з намі на мове кахання».
«Народны паэт Беларусі Якуб Колас вельмі любіў музыку, добра граў на скрыпцы, спяваў, з задавальненнем слухаў народныя мелодыі і царкоўныя спевы. Беларускі паэт таксама высока ацэньваў карысць музычнай адукацыі, таму ў свой час у доме Коласа з’явіўся раяль — яго набылі для ўнукаў паэта », - распавялі арганізатары мерапрыемства.
Канцэрт адбудзецца 9 сакавіка ў 16:30 у вялікай гасцёўні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Звязда, 8 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/116/63872
Текущая дата: 18.11.2024