Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.
«Сёння жанчына мае поўную магчымасць на самарэалізацыю — як у сацыяльнай, так і эканамічнай, працоўнай сферы», — сказаў Валерый Кавалькоў.
Паводле яго слоў, вялікая падтрымка аказваецца жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей. «У нас больш як Br2,5 млрд. у мінулым годзе было патрачана на выплату дапамог сем’ям з дзецьмі, — адзначыў намеснік міністра. — Асаблівая падтрымка аказваецца сем’ям, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей. Гэта значыць сям’я з’яўляецца шматдзетнай».
Валерый Кавалькоў падкрэсліў, што на сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 118 тыс. шматдзетных сем’яў. «І за апошнія 10 гадоў іх колькасць павялічылася на 70 працэнтаў», — дадаў ён.
Звязда, 8 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/116/63873
Текущая дата: 18.11.2024