Белорусский портал в Казахстане

Магілёўская капэла падрыхтавала канцэртную праграму «Душа наша, Масленіца!»



Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Праграма адкрые масленічны тыдзень і падорыць гледачам святочны настрой, упэўненыя ў гарадской капэле. Са сцэны Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу прагучаць творы рускіх класікаў — Пятра Чайкоўскага і Міхаіла Глінкі, а таксама сачыненні таленавітага беларускага кампазітара Алены Атрашкевіч.

«Магілёўскія музыкі выканаюць у тым ліку харавыя мініяцюры, апрацоўкі народных песень, якія агучаць яркія моманты самага вясёлага, доўгачаканага і любімага ўсімі свята», — удакладнілі ва ўстанове.

Выступ адбудзецца 1 сакавіка ў 18.30.

Звязда, 28 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/117/63720
Текущая дата: 18.11.2024