Белорусский портал в Казахстане

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 224 жыхаркі ўсіх абласцей Беларусі і Мінска



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указ нумар 70 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, фінансавага і банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, праваахоўнага блока, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў навукі і адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных аб`яднанняў і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - кандытар Альшанскага філіяла Столінскага раённага спажывецкага таварыства Марыя Быба, работніца РУП "Белмытсэрвіс" Антаніна Сцепанюк, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы нумар 7 Віцебска Вольга Чарноўская, бібліятэкар сярэдняй школы нумар 5 Светлагорска Марыя Козыр, маслароб Ваўкавыскага ААТ "Беллакт" Наталля Касцюк, спецыяліст па продажы ТАА "Дабрада" Вольга Кухлей, інспектар па кадрах Асіповіцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства ЖКГ Кацярына Назарэвіч, аператар электронна-вылічальных машын аддзела арганізацый аптовага гандлю Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Аксана Грыб, таваразнавец упраўлення продажаў і лагістыкі ААТ "Беларуськалій" Ірына Ларына, настаўнік музыкі Негарэльскага ясляў-сада Таццяна Меляшкевіч, страхавы агент "Белдзяржстраха" па Нясвіжскім раёне Алена Цвірка, лабарант кафедры фізікахіміі матэрыялаў і вытворчых тэхналогій Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Вольга Жук, інжынер-канструктар ААТ "Агат - электрамеханічны завод" Таццяна Іванова і артыст балета Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі Марына Ходак.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 224 жыхаркі ўсіх абласцей Беларусі і Мінска.

25 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/118/63951
Текущая дата: 18.11.2024