Канцэрт, прысвечаны музыканту, які ўнёс неацэнны ўклад у развіццё музычнай культуры Беларусі, Віталю Чарнышу, пройдзе 23 лютага Белдзяржфілармоніі, паведамілі ва ўстанове культуры.
Віталь Чарныш – адзін з выбітных скрыпічных педагогаў Беларусі, які ўнёс неацэнны ўклад у развіццё музычнай культуры краіны. Яго творчая дзейнасць, якая доўжылася каля паўстагоддзя, стала ўзорам высокай прафесійнай культуры і адданасці сваёй справе.
«Віталь Чарныш валодаў безумоўным аўтарытэтам сярод калег, яго заслужана любілі вучні: уласцівая яму»
«Незвычайная працавітасць і мэтанакіраванасць дазволілі маладому музыканту дамагчыся вялікіх поспехаў: у 1957 г. ён становіцца лаўрэатам Усебеларускага фестывалю моладзі, у 1959 г. — лаўрэатам I прэміі 1-га Рэспубліканскага конкурсу скрыпачоў і віяланчэлістаў, лаўрэатам Міжрэспубліканскага конкурсу музыкаў Прыбалтыкі і Беларусі», — адзначылі ў Белдзяржфілармоніі.
З 1964 года ўся творчая, педагагічная і адміністрацыйная дзейнасць Віталя Чарныша звязаная з Беларускай дзяржаўнай кансерваторыяй, дзе ён прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара, займаў пасады загадчыка кафедры скрыпкі і дэкана аркестравага факультэта, а таксама з сярэдняй спецыяльнай музычнай школай пры кансерваторыі, дзе ў 1972-1977 гадах ён быў выкладчыкам і дырэктарам.
Выбітны педагог выхаваў цэлую плеяду бліскучых салістаў, аркестравых музыкаў і педагогаў.
Звязда, 13 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/119/63441
Текущая дата: 18.11.2024