Гэты дзень з`яўляецца сорак другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 323 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень хворага. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 лютага
У 1959 годзе ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага цырка.
У 1999 годзе была ўтворана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Хто нарадзіўся 11 лютага
1807 год: Напалеон Орда, беларускі мастак і кампазітар.
1935 год: Мікола Кусянкоў, беларускі пісьменнік.
1952 год: Людміла Паўлікава (Хейдарава), беларуская паэтэса.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан і амерыканскі камедыйны акцёр Лэслі Нільсен.
11 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Ігнація Баганосца, які атрымаў сваё прозвішча за тое, што Ісус браў яго на рукі, калі Ігнацій быў дзіцем. Таксама сёння ўспамінаюць вялебнага Лаўрэнція Тураўскага.
Сённяшні дзень у народзе лічыўся неспрыяльным. Людзі верылі, што 11 лютага могуць шкодзіць ведзьмы, насылаць хваробы.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/120/63431
Текущая дата: 18.11.2024