Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 студзеня 2022 года № 43, якое апублікавана 29-га студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ліпічанская пушча» ператвораны ў Рэспубліканскі заказнік у сувязі са змяненнем яго межаў, рэжыму аховы і выкарыстання.
Пастановай зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскім заказніку «Ліпічанская пушча». Згодна з Палажэннем, ён функцыянуе ў Дзятлаўскім, Мастоўскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці для захавання ў натуральным стане ўнікальных прыродных ландшафтаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, месцаў іх вырастання і пражывання, аховы рэдкіх лясных біяцэнозаў, а таксама комплексу лугоў, старыц, старажытных выдмаў у поймах і далінах рэк Нёман і Шчара.
На яго тэрыторыі дзейнічаюць абмежаванні і забароны, устаноўленыя законам «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», таксама забараняюцца нарыхтоўка дзікарослых раслін і (або) іх частак юрыдычнымі асобамі і ІП, выкарыстанне водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згарання звыш 15 конскіх сіл.
Лодачныя прычалы, абсталяваныя зоны і месцы адпачынку, экалагічныя сцежкі, турыстычныя стаянкі, аўтастаянкі абазначаюцца на мясцовасці інфармацыйнымі знакамі.
Вінаватыя ў парушэнні рэжыму аховы і выкарыстання заказніка «Ліпічанская пушча» нясуць крымінальную, адміністрацыйную і іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Упраўленне дадзеным заказнікам ажыццяўляюць Дзятлаўскі, Мастоўскі і Шчучынскі райвыканкамы.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Звязда, 29 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/121/63189
Текущая дата: 18.11.2024