Белорусский портал в Казахстане

Бабруйскаму кафедральнаму сабору падарылі 200-гадовае Евангелле



Бабруйскаму кафедральнаму сабору падарылі Евангелле, якому больш за 200 гадоў. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Бабруйскай епархіі.

У дар Нікольскаму кафедральнаму сабору святую кнігу, выдадзеную ў 1779 годзе, перадаў заслужаны артыст Беларусі і ганаровы грамадзянін Бабруйска спявак Руслан Аляхно. Артэфакт знаходзіцца ў выдатным стане, ён быў адрэстаўраваны і пераплецены.

«Евангелле будзе выкарыстоўвацца на святочных службах і стане яшчэ адным упрыгожваннем набажэнстваў у галоўным храме епархіі», — адзначаецца на сайце.

Звязда, 31 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/121/63226
Текущая дата: 18.11.2024