Аб гэтым расказаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў на прэс-канферэнцыі "Новыя аўтары ў сучаснай літаратуры".
"Хочацца адзначыць, што апошнія гады я ўсё больш працую з маладымі пісьменнікамі. Цяпер я адчуваю радасць не толькі ад выхаду ў свет маіх твораў, але і ад выхаду кніг маіх вучняў", - адзначыў Міхаіл Пазнякоў.
У 2011 годзе старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі заснаваў серыю кніг "Мінскія маладыя галасы", у якой выйшла больш за 50 кніг.
"У гэтай серыі выдаваліся творы маіх вучаніц, якія, нягледзячы на свой юны ўзрост, з`яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў і лаўрэатамі гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій", - дадаў Міхаіл Пазнякоў.
Сярод таленавітых беларускіх літаратараў ён назваў Таццяну Купрыянец і Кацярыну Стройлаву, якія таксама прысутнічалі на прэс-канферэнцыі.
"Прыемна, што ў нашай літаратуры сёння шмат такіх маладых таленавітых пісьменнікаў", - рэзюмаваў Міхаіл Пазнякоў.
2 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/121/63262
Текущая дата: 18.11.2024