Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» распавяла пра мадэлі развіцця краіны на найбліжэйшую перспектыву.
Ірына Сцепаненка, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:
— Прыйшоў час асэнсавання падзей мінулага і сучаснасці кожным беларусам. Прыйшоў час для фармавання перспектыў. Таму важна спытаць сябе: што ты зрабіў для сябе, грамадства і сваёй краіны?
Тры пытанні, якія паставіў кіраўнік дзяржавы ў Пасланні — гэта трыяда адзінства інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы. На мой погляд, у гэтых пытаннях змяшчаюцца і адказы на самыя надзённыя праблемы, якія павінны хваляваць кожнага чалавека — бяспека, захаванне незалежнасці і суверэнітэту.
Галоўны пасыл для кожнага неабыякавага да лёсу сваёй краіны беларуса заключаецца ў тым, каб пакінуць пасля сябе штосьці значнае для будучых пакаленняў, не даць разбурыць гістарычную памяць. Лічу, што час дыпламатыі закончыўся. Сёння непажаданая пазіцыя пасіўнага чакання.
Важна своечасова і дастойна адказваць тым, хто прапануе псеўдаальтэрнатывы. Уласнай пазіцыяй адстойваць ідэалы сучаснай Беларусі. Падмуркам для гэтага стала Пасланне Прэзідэнта — па сутнасці, мадэлі развіцця краіны на найбліжэйшую перспектыву. А для нашай грамадскай арганізацыі гэта яшчэ і кірунак дзеяння, выпрацоўка новых падыходаў да работы.
Аўтар: Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 3 лютага 2022
Звязда, 3 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/121/63358
Текущая дата: 18.11.2024