Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-га студзеня ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Выступленне кіраўніка дзяржавы пачалося ў 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства вялася па тэлебачанні і радыё.

На мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў - больш як 2,5 тыс. чалавек. Такі шырокі фармат - ініцыятыва, прапанаваная ў час работы Прэзідэнта ў рэгіёнах, якую кіраўнік дзяржавы падтрымаў. У выніку акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска традыцыйна сярод запрошаных - вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры.

Пасля агучвання Паслання кіраўнік дзяржавы даў згоду адказаць на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

Трэцяй часткай мерапрыемства стаў канцэрт майстроў мастацтва Беларусі "Мільёны сэрцаў". Удзельнікамі канцэрта сталі вядомыя выканаўцы і творчыя калектывы, прадстаўнікі новага пакалення творчай моладзі.



28 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/122/63170
Текущая дата: 19.11.2024