Пра гэта інфармауе Віцебскі абласны камтэт БРСМ.
Зводны атрад «Час першых» імя двойчы Героя Савецкага Саюза Аляксея Архіпавіча Лявонава пераадолее маршрут больш за 170 кіламетраў. У яго складзе — 21 баец з ліку студэнцкіх атрадаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Маршрут пройдзе па трох рэгіёнах вобласці. Старт будзе дадзены 24 студзеня ў Наваполацку. У 11.00 каля мемарыяльнага комплексу «Першая палатка» (г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 7) адбудзецца збор атрада, яго ўрачыстая адпраўка, а таксама патрыятычная акцыя «Памяць сэрца». У гэты ж дзень для байцоў запланаваны Адкрыты дыялог (корпус Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўд. 55 Н) і працоўная акцыя ў парафіі храма абраза Божай Маці «Неспадзяваная радасць» (г. Наваполацк, 1-лінія, д. 10).
Далей па праграме ўдзельнікі наведаюць Полацкі і Лепельскі раёны. Байцы студэнцкіх атрадаў акажуць шэфскую (адрасную) дапамогу пажылым людзям, арганізуюць святочныя канцэрты, майстар-класы па народна-прыкладной творчасці, прафарыентацыйныя і спартыўныя мерапрыемствы для вучняў агульнаадукацыйных школ.
У Год гістарычнай памяці асаблівая ўвага будзе нададзена гераічнаму подзвігу нашага народа. Адна з важных задач маладых людзей — догляд за помнікамі і абеліскамі, а таксама стварэнне агульнага дзённіка-архіва гісторый ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікоў тылу з розных раёнаў.
Арганізатарам праекта «Зімовы маршрут» выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і органаў выканаўчай улады.
Сяргей Расолька
Звязда, 21 студзеня 2021
Звязда, 21 студзеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/123/63025
Текущая дата: 18.11.2024