Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў Мінскай рэгіянальнай мытні са 100-гадовым юбілеем з дня ўтварэння



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Гісторыя Мінскай рэгіянальнай мытні непарыўна звязана з гісторыяй краіны, і ўсе гэтыя гады вы з гонарам і годнасцю вырашаеце найважнейшую задачу па забеспячэнні эканамічнай бяспекі дзяржавы, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Ва ўмовах перавагі сусветнага пратэкцыянізму, неправамерных санкцый і непрыхаванага ціску на Беларусь роля мытных органаў у справе абароны ўнутранага рынку, развіцці экспартнага і транзітнага патэнцыялу краіны будзе, безумоўна, толькі ўзрастаць, а ад кожнага супрацоўніка спатрэбіцца ўсё яго майстэрства, вопыт і веды, каб паставіць надзейны заслон пранікненню на нашу тэрыторыю кантрабанднай і кантрафактнай прадукцыі, забароненых рэчываў і матэрыялаў».

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што калектыў знойдзе эфектыўныя адказы на ўсе гэтыя новыя выклікі.

Прэзідэнт падзякаваў калектыву за адданасць Радзіме, праяўленую мужнасць і бездакорную службу, а ветэранам — за назапашаны досвед і вялікі шматгадовы ўклад у развіццё Мінскай рэгіянальнай мытні. «Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, міру, дабра і новых прафесійных дасягненняў на карысць Айчыны», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 11 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/124/62732
Текущая дата: 19.11.2024