Аб гэтым паведаміла 12-га студзеня першая намесніца генеральнага дырэктара УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Вольга Дзюльдзя.
Сетка сталічных кінатэатраў у 2022 годзе робіць стаўку на вялікіх зборах ад паказаў анімацыйных карцін і фільмаў для сямейнага прагляду.
"Запланавана таксама актыўная работа з беларускім кіно. З камерцыйнага мы вылучаем анімацыю. Таму што апошнім часам назіраем павышаны попыт і цікавасць дзіцячага гледача, падлеткаў. І добрыя зборы па карцінах для сямейнага прагляду", - адзначыла Вольга Дзюльдзя.
Напрыклад, на зімовых канікулах у рамках акцыі "Калядная казка" за 16 дзён прыйшло 27 тыс. гледачоў. Гэта значыць колькасць дзяцей сярод аўдыторыі гледачоў кінатэатраў прырастае ў параўнанні з мінулым годам.
10 сакавіка ў пракат выйдзе праект студыі Pixar "Я чырванею". З 31 сакавіка маленькіх гледачоў чакаюць сустрэчы са звышскорасным вожыкам у анімацыйным фільме "Сонік 2".
Паклоннікаў Marvel парадуе камп`ютарны анімацыйны супергеройскі фільм "Чалавек-павук: Праз Сусветы 2".
Таксама ў 2022 годзе ў сталічных кінатэатрах можна будзе паглядзець поўнаметражныя анімацыйныя фільмы "Шрэк 5" і "Кароль Леў. Гісторыя ўзыходжання".
12 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
12 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/124/62752
Текущая дата: 19.11.2024