Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 2 студзеня 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца другім па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 363 дні.

Якія падзеі адбыліся 2 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 студзеня

У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.
У 1981 годзе ў Мінску заснаванае выдавецтва "Юнацтва".

Хто нарадзіўся 2 студзеня

1925 год: Яўген Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі.
1937 год: Генадзь Марцуль, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў і рускі жывапісец Васіль Пяроў.

2 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае Ігнація Баганосца і цудатворца Іаана Кранштацкага.

У народзе казалі: "Які Ігнат, такі і жнівень будзе" – па надвор`ю ў гэты дзень вызначалі, якім яно будзе ў апошні летні месяц.
2 студзеня прынята было з абразом абыходзіць куты хаты, каб выгнаць з яе злых духаў. Моладзь рыхтавалася да Каляд – рабілі касцюмы, вучылі калядкі.

Каб вызначыць, які ў гэтым годзе будзе ўраджай, страсалі снег з дрэва. Чым больш удалося страсці, тым больш, лічылася, будзе жыта і гародніны.

Sputnik, 2 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/125/62648
Текущая дата: 19.11.2024