Віншаванне Прэзідэнта Беларусі
Праваслаўным хрысціянам Беларусі.
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую са светлым святам Раства Хрыстова!
Вялікае таінства гэтых урачыстых калядных дзён пранікнута неспасціжнай глыбінёй і высокім сэнсам, і мы заўсёды з нецярпеннем і радасцю чакаем гэтыя шчаслівыя цудоўныя імгненні, калі па-асабліваму ўспрымаюцца такія простыя чалавечыя пачуцці, як міласэрнасць і спачуванне, самаадданасць і цярплівасць.
Гэтае свята мы заўсёды сустракаем пад мелодыю званоў у коле сям`і. Дзелімся добрымі думкамі і пачуццямі з роднымі і блізкімі. Менавіта іх любоў і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць веру ў свае сілы і даюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Няхай жаданае свята Раства ўвойдзе ва ўсе нашы дамы і прыўнясе ў жыццё кожнага беларуса радасць і шчасце. Міру, дабра, дабрабыту і здароўя вам і вашым блізкім.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 7 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/125/62956
Текущая дата: 19.11.2024