Гэты дзень з`яўляецца трыста шэсцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 1 дзень.
Якія падзеі адбыліся 30 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 снежня
У 1667 годзе Спыніў дзейнасць Віленскі манетны двор.
У 1922 годзе адбылося ўтварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
У 1956 годзе вёска Шацілкі ператворана ў гарадскі пасёлак (зараз — горад Светлагорск).
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Літоўскай Рэспублікай.
Хто нарадзіўся 30 снежня
1904 год: Зэлік Аксельрод, беларускі яўрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Джозеф Рэдзьярд Кіплінг і французская актрыса Вера Клузо.
30 снежня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць прарока Данііла. У народзе гэты дзень называлі Данііл Зімапаказальнік. Таксама па надвор`ю ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе травень.
Калі 30 снежня была завіруха, гэта значыла, што наступным летам пчолы будуць добра раіцца і прынясуць багаты ўраджай мёду.
Шэрань на галінках дрэў сведчыла пра адлігу, якая будзе праз тыдзень.
Sputnik, 30 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/126/62606
Текущая дата: 19.11.2024