Юныя, але ўжо заслужаныя прадстаўнікі маладога пакалення сабраліся 24-га снежня ў Палацы Незалежнасці на навагодні баль.
Удзельнікамі ўрачыстасці сталі 337 юнакоў і дзяўчат з усёй Беларусі. Уваходным білетам на баль для іх сталі асабістыя поспехі ў вучобе, творчасці, спорце, грамадскім жыцці. Сярод гасцей - стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможцы, удзельнікі і лаўрэаты конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый, прадстаўнікі валанцёрскага і студатрадаўскага руху, уладальніцы тытулаў конкурсаў прыгажосці, прызёры спартыўных спаборніцтваў.
Як належыць у адпаведнасці з бальнымі традыцыямі, запрошаны і VIP-удзельнікі. Сярод удзельнікаў урачыстасці - Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, міністр культуры Анатоль Маркевіч, намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Баскаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Марыя Васілевіч.
У гэтым годзе "культурным кодам" навагодняга балю сталі вобразы бальнай культуры XVIII-XIX стагоддзяў. Яскравым прыкладам такіх традыцый у гісторыі Беларусі з`яўляліся балі ў палацы графа Зорыча ў Шклове і графа Румянцава ў Гомелі.
Дзяўчыны ў доўгіх пышных беласнежных сукенках у суправаджэнні маладых людзей у фраках і ваенных мундзірах запоўнілі залу і, ледзь спраўляючыся з хваляваннем і эмоцыямі, выканалі свой першы бальны танец - велічны паланэз. Так адкрылася першая, класічная частка балю.
Дэбютантак лёгка пазнаць па белым колеры сукенак: на балі ён дазволены толькі ім - юным, незамужнім удзельніцам. Усе астатнія дамы - у сукенках бэжавых, персікавых, крэмавых, залатых адценняў. Мужчыны - традыцыйна ў фраках і смокінгах.
Удзельнікаў і гасцей балю цёпла прывітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Дарагія сябры! Ну што тут скажаш пасля такой прыгажосці? Цяжка гаварыць нават мне - чалавеку, які прывык шмат гаварыць", - не хаваў эмоцый кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт успомніў, як некалькі гадоў таму яму паступіла прапанова ад імя арганізатараў і гаспадароў Венскага балю правесці такі баль у Палацы Незалежнасці: "Яны гатовы былі прыехаць, забяспечыць на ўвесь свет трансляцыю і іншае. Захапляючая ідэя, вельмі цікавая". Але, абдумаўшы гэту прапанову, кіраўнік дзяржавы задаўся слушным пытаннем: а хіба мы самі не зможам?
"Давайце паглядзім, як у Вене праводзяцца балі, і зробім лепш, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму што наша зала - лепшая, чым тая зала, у якой праводзіліся венскія мерапрыемствы. Гэта не маё меркаванне - яны ж і хацелі правесці баль тут, таму што гэта зала ім здалася велічнай і лепшай. Вось так нарадзілася ідэя правядзення гэтых вялікіх свят".
"Вось ужо чацвёрты год запар напярэдадні гэтага доўгачаканага свята мы праводзім у Палацы Незалежнасці баль, адраджаючы гістарычныя традыцыі (падкрэсліваю: нашы гістарычныя традыцыі), фармуючы сучаснае аблічча нашай маладой суверэннай дзяржавы", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь - краіна палацаў і замкаў, дзе праводзіліся і венскія, і польскія, і рускія балі. "Іх арганізоўвалі прадстаўнікі мясцовай знаці, але ў тыя часы - падданыя самых розных дзяржаў. І толькі ў гісторыі нашай незалежнасці найпрыгажэйшая бальная традыцыя стала нашай, беларускай", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, пры складанні музычнай праграмы вечара, афармленні залы заўсёды з вялікай павагай успамінаюць асаблівасці кожнай эпохі, якая стала часткай культурнай спадчыны беларусаў. "Мінулае забываць нельга", - заўважыў Прэзідэнт.
"Сёння, як і заўсёды пад заслону адыходзячага года, заўсёды афіцыйны і строгі Палац Незалежнасці казачна абнаўляецца. Ён падобны да вас, а вы - да яго. Яго атмасферу ствараеце вы, паважаныя госці святочнага балю. Яркія, статныя, упэўненыя ў сабе маладыя людзі - вы галоўнае ўпрыгажэнне гэтага балю", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што навагодні баль у Палацы Незалежнасці - гэта падарунак, які яго ўдзельнікі заслужылі сваімі выдатнымі поспехамі ў вучобе, творчасці, грамадскім жыцці.
"І калі быць тут, у гэтым месцы - прывілея, то сёння, у адрозненне ад ранейшых часоў, ён даецца не па паходжанні (магнатам, шляхціцам і іншае), а па розуме і таленце. Акрамя таго, што вы прыгожыя, вы яшчэ разумныя і таленавітыя - на зайздрасць нам", - з доляй гумару адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"І калі быць тут, у гэтым месцы - прывілея, то сёння, у адрозненне ад ранейшых часоў, ён даецца не па паходжанні (магнатам, шляхціцам і іншае), а па розуме і таленце. Акрамя таго, што вы прыгожыя, вы яшчэ разумныя і таленавітыя - на зайздрасць нам", - з доляй гумару адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў бацькам, настаўнікам і выкладчыкам, якія дапамаглі юнакам і дзяўчатам развіць таленты, навучылі дабівацца пастаўленых мэт, выхавалі іх сапраўднымі патрыётамі.
"Не зазнавайцеся. Усё, што вы сёння маеце, гэта пакуль што ад бацькоў, ад вашых настаўнікаў і выкладчыкаў і крыху вашага", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Не зазнавайцеся. Усё, што вы сёння маеце, гэта пакуль што ад бацькоў, ад вашых настаўнікаў і выкладчыкаў і крыху вашага", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прадстаўнікам маладога пакалення Аляксандр Лукашэнка пажадаў быць у добрым сэнсе дзёрзкімі, смелымі і вельмі крэатыўнымі. "Праўда, не перабірайце праз край", - перасцярог Прэзідэнт.
"Помніце: у вашых руках лёс нашай роднай Беларусі. Вашай перш за ўсё Беларусі", - даваў наказ кіраўнік дзяржавы. Ён пажадаў усім удзельнікам балю яркага, цікавага і шчаслівага жыцця: "Я хачу вам пажадаць як мага даўжэй быць такімі прыгожымі: дзяўчатам - заваёўваць мужчынскія сэрцы, а мужчынам - (вось як сёння вы стаіце) быць дастойнымі гэтай прыгажосці ў белых сукенках".
Кароль танца - вальс - прадоўжыў класічную частку бальнай праграмы, і ўся велізарная Зала ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці запоўнілася вальсіруючымі парамі, танцавалі ўсе.
Адзін за адным змянялі адзін аднаго жывы і вясёлы тампет, гарачая полька, рытмічная мазурка, хвацкі галоп, лёгкі ў рухах англез і новы танец класічнай праграмы лансье. Упрыгажэннем балю сталі гасцявыя нумары артыстаў Беларусі і замежжа. А завяршыла першую частку паўночная кадрыля.
Пасля ўбачанага кіраўнік дзяржавы падзяліўся ўражаннямі. "Глядзеў на членаў урада, міністраў - працавалі б так, як танцуюць! Ты (звяртаючыся да міністра культуры Анатоля Маркевіча.) іх за два дні адтрэніраваў так, як я іх за некалькі дзясяткаў гадоў не навучыў", - з гумарам сказаў Прэзідэнт.
Адвольная праграма прадоўжылася ў больш свабоднай абстаноўцы, у зале засталіся танчыць маладыя ўдзельнікі балю пад больш прывычныя сучасныя кампазіцыі. Па ўжо існуючай на працягу апошніх гадоў традыцыі на памяць аб сённяшняй урачыстасці яго ўдзельнікам абяцаны дыскі і флэш-накапляльнікі з фатаграфіямі і відэазапісам навагодняга балю.
24 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
24 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/127/62515
Текущая дата: 19.11.2024