Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У самыя складаныя перыяды айчыннай гісторыі чэкісты абаранялі суверэнітэт і незалежнасць Радзімы, праяўляючы дастойны прыклад патрыятызму, стойкасці і мужнасці. Прадаўжаючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў, вы рашуча процістаіце сучасным выклікам і пагрозам бяспецы краіны, дзейнічаеце на папярэджанне для захавання стабільнасці і адзінства нашага грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што з`яднаны, баяздольны калектыў КДБ і ў далейшым будзе з гонарам выконваць усе пастаўленыя задачы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі. "Вы ўвасабляеце непарыўную сувязь пакаленняў, з`яўляецеся ўзорам афіцэрскай чэсці і адданасці абавязку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/128/62407
Текущая дата: 19.11.2024