23-га снежня у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, у будынку ратушы адкрыецца выставачны праект калекцыянераў Алены і Алега Карпіцкіх «А ў дзяцінства зазірнуць так хочацца». У іх калекцыі, экспанаты якой будуць прадстаўлены, — лялькі, гульні, цацкі эпохі СССР.
«На выставе будзе тое, што зусім нядаўна было часткай дзяцінства савецкіх людзей, такім жаданым для кожнага дзіцяці.
Дарослыя змогуць ва ўспамінах вярнуцца ў свет свайго дзяцінства, падзяліцца з дзецьмі ўспамінамі, а юныя госці патрапяць у зімовую казку», — паведамілі ва ўстанове культуры.
Выставу дапаўняюць дзіцячыя кнігі выдавецтва «Народная асвета», якія можна будзе набыць у дні працы выставы. На вернісажы адбудзецца сустрэча з дзіцячым аўтарам Ірынай Токаравай.
Таксама на экспазіцыі можна ўбачыць лялькі ручной работы праекта «Лялька.by» Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. На мерапрыемстве будуць прадстаўлены тры персанажы: Дзед Баюн, які апавядзе беларускія казкі, прыгажуня Весялінка, якая з пяшчотай у голасе выканае народныя песні, і Сплюша, якая засынае пад калыханку.
Выстава будзе працаваць да 23 студзеня 2022 года
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 21 снежня 2021
Звязда, 21 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/128/62427
Текущая дата: 19.11.2024