Рэдкая для Беларусі птушка сямейства качыных з’явілася на зімоўцы ў Брэсце, паведаміў БелТА загадчык лабараторыі Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзямянчык.
Чорнага турпана заўважылі сярод вадаплаўных птушак ля каменнай прыстані набярэжнай Мухаўца. Гэты далёкі мігрант прыляцеў у Брэст за тысячы кіламетраў. Чорны турпан гняздзіцца ў прыпалярнай зоне (у Скандынавіі, на поўначы Расіі) і звычайна зімуе на Паўночным і Балтыйскім морах.
«Гэта самка турпана, якая жыве ў нас ужо больш за тыдзень. Корміцца яна асаблівым відам ракавінак, якімі выслана дно Мухаўца ў той частцы ракі, — расказаў Віктар Дзямянчык. — Цікава, што 200 гадоў таму турпаны гняздзіліся ў пінскім Палессі. Цяпер яны знаходзяцца ў спісе зніклых на гнездаванні відаў птушак Беларусі. Але з’явілася нясмелая надзея, што чорны турпан можа да нас вярнуцца».
Звязда, 20 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/128/62449
Текущая дата: 19.11.2024