Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага ў Брэсце і Дастоеве (Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, вёска Дастоева) пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Род, чалавек і чалавецтва ў жыцці і творчасці Ф. М. Дастаеўскага».
23 — 24 лістапада літаратуразнаўцы, гісторыкі літаратуры, краязнаўцы, музейныя работнікі падзеляцца сваімі развагамі, адкрыццямі пра жыццё і творчасць сусветна вядомага пісьменніка, аўтара раманаў «Злачынства і пакаранне», «Ідыёт», «Браты Карамазавы», «Падлетак», «Гулец» , другіх твораў якія перавярнулі і свядомасць чытача, і многія ўяўленні пра мастацкую літаратуру ўвогуле. А таксама наведаюць Дастоева, дзе працуе краязнаўчы музей, прысвечаны родавай далучанасці Фёдара Міхайлавіча з Беларуссю, Берасцейшчынай, увогуле жыццю і творчасці пісьменніка.
Заснавальнікі навукова-практычнай канферэнцыі «Род, чалавек і чалавецтва ў жыцці і творчасці Ф. М. Дастаеўскага» — Расійскі цэнтр навукі і культуры (г. Брэст), Брэсцкае аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства», кафедра беларускай і рускай моў, навукова-даследчая лабараторыя па сацыякультурных праблемах памежжа Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Аўтар: Сяргей Шычко
Звязда, 12 сежня 2021
Звязда, 12 сежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/129/62239
Текущая дата: 19.11.2024