Такія дадзеныя сацыялагічнага даследавання "Беларусь: меркаванне пра будучыню", арганізаванага Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прывёў кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне, што значыць для іх устанаўленне і святкаванне Дня народнага адзінства (17 верасня).
У цэлым па рэспубліцы меркаванні размеркаваліся наступным чынам: незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання аб`яднаннем беларусаў свята лічаць 34,4 працэнта, умацаваннем незалежнасці і суверэнітэту Беларусі - 24,5 працэнта, усталяваннем гістарычнай справядлівасці - 17,5 працэнта.
У рамках сацыялагічнага забеспячэння рэспубліканскага рэферэндуму з 15 лістапада па 4 снежня 2021 года сацыялагічны кансорцыум ДНУ "Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі" сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooM правёў маштабнае сацыялагічнае даследаванне "Беларусь. Меркаванне пра будучыню". У апытанні прынялі ўдзел 10217 рэспандэнтаў. Генеральная сукупнасць - эканамічна занятае насельніцтва. Выбарка - шматступеньчатая, стратыфікаваная (па рэгіёне пражывання і тыпе населенага пункта), з кантролем квот полу і ўзросту. Даследаваннем ахоплены ўсе вобласці Беларусі, Мінск, 52 раёны (з улікам 9 раёнаў сталіцы), амаль 350 арганізацый і прадпрыемстваў розных сфер і форм уласнасці.
Варта адзначыць высокую цікавасць грамадзян да анкетавання, большасць з якіх станоўча ўспрынялі цікавасць сацыёлагаў да іх пазіцыі і ацэнак. Апытанне ўспрынята як магчымасць данесці сваё меркаванне пра бягучыя працэсы, хвалюючыя людзей праблемы і будучыню краіны. Грамадзяне выказвалі пажаданні больш частага правядзення такіх сацыялагічных даследаванняў. У ходзе жывога абмеркавання з інтэрв`юерамі рэспандэнты ўздымалі пытанні водазабеспячэння, будаўніцтва аб`ектаў сацыяльнай інфраструктуры і для правядзення вольнага часу, якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання і іншыя. Усе паступіўшыя заўвагі пачуты і пастаўлены на кантроль мясцовай выканаўчай уладай.
16 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
16 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/129/62316
Текущая дата: 19.11.2024