Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 жніўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 129 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 жніўня

У 1654 годзе адбылася Бітва пад Шапялевічамі, у якой літоўскае войска пацярпела першае паражэнне падчас Трынаццацігадовай вайны.
У 1991 годзе Міхаіл Гарбачоў сышоў з пасады генэральнага сакратара КПСС.

Хто нарадзіўся 24 жніўня

1879 год: Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянер.
1901 год: Сямён Гершгорын, савецкі матэматык беларускага паходжання.
1928 год: Янка Раманоўскі, беларускі мастак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аргенцінскі пісьменнік Хорхе Луіс Борхес, былы лідар Палесціны Ясір Арафат і бразільскі пісьменнік Паула Каэльё.

24 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння ўшаноўваюць памяць святых Еўпла, Васіля і Феадора. Апошнім моляцца, каб яны пазбавілі ад граха срэбралюбія. Гэта тлумачыць наступнае паданне. Васіль і Феадор былі сябрамі. Аднойчы, калі Васіль адсутнічаў, к Феадору прыйшоў чорт у яго абліччы і расказаў, дзе зарыты скарб. Феадор знайшоў золата і хацеў купіць дом і пайсці з манастыра, але неўзабаве вярнуўся Васіль, і падман быў раскрыты. Князь Мсціслаў між тым даведаўся пра скарб, але Феадор адказаў, што зарыў золата, а Бог адняў у яго памяць, і ён не можа сказаць, дзе. Князь не паверыў і катаваў, а затым забіў Феадора і Васіля. Васіль перад смерцю прадказаў Мсціславу, што ён загіне ад стралы – менавіта так і адбылося.

Каталікі ў гэты дзень успамінаюць святога Барталамея (Баўтрамея). Менавіта 24 жніўня 1572 года адбылася жудасная падзея — разня пратэстантаў у Парыжы, якая і атрымала назву Барталамееўскай ночы.

У народзе казалі: "Прыйшоў Барталамей – на зіму жыта сей". Жыта ўжо сабрана, але палявыя працы не прыпыняліся.

Sputnik, 24 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/13/74995
Текущая дата: 22.12.2024