Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 29 жніўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 124 дні.

Якія падзеі адбыліся 29 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 жніўня

У 1696 годзе мовамі дзяржаўнага справаводства ў ВКЛ пастановай канфедарацыйнага сейма былі зацверджаны польская і лацінская.
У 1702 годзе ў ходзе Паўночнай вайны казакі і войскі ВКЛ пачалі аблогу Быхава.
У 1944 годзе тэрыторыя Беларусі была цалкам вызвалена ад нямецкіх захопнікаў.
У 1949 годзе ў СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу. Пачатак "халоднай вайны" паміж СССР і ЗША.

Хто нарадзіўся 29 жніўня

1756 год: Ян Снядэцкі, астраном, матэматык, філосаф, рэктар Віленскага ўніверсітэта.
1923 год: Уладзімір Казбярук, беларускі літаратуразнавец.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі філосаф, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнання Джон Лок і амерыканскі поп-спявак Майкл Джэксан.

29 жніўня ў народным календары

Сёння святкуецца трэці Спас, які называлі Хлебны, Арэхавы, або Палатняны. Існуе цікавае паданне пра паходжанне гэтай назвы. Нібыта Аўгар, уладар месапатамскай Эдэсы, пакутаваў ад невылечнай хваробы. Калі ён узнаў пра здольнасці Хрыста вылечваць людзей, ён з жывапісцам Ананіям перадаў яму ліст, у якім прасіў аб вылячэнні. Ананій жадаў напісаць выяву Хрыста, але колькі б ён не намагаўся гэта зрабіць, усе яго спробы не атрымаліся. Тады Збавицель абцёр свой твар ручніком, і на ім адціснулася яго аблічча.

Пасля ўкрыжавання і ўваскрэсення Хрыста адзін з вучняў Хрыста Фадзей з дапамогай Нерукатворнай выявы вылечыў цара Аўгара ад яго хваробы, і ён прыняў хрысціянства. Цар Эдэсы прымацаваў выяву над галоўнымі варотамі горада, але праз некаторы час яе скралі мусульмане. Амаль праз тысячу лет палатно было выкуплена візантыйскім імператарам Міхаілам III. Пасля Эдэская выява была перанесена ў Канстанцінопаль, тады ж і ўтварылася свята. Пазней з гэтай выявы было напісана мноства абразоў: "Спас на палатне", "Спас Нерукатворны" і іншыя.

У народзе існуе традыцыя на Трэці Спас на кірмашах гандляваць палотнамі. Казалі: "Першы Спас — на вадзе стаяць; Другі Спас — яблыкі ядуць; Трэці Спас — палотны прадаюць". Таксама лічылася, што "Трэці Спас хлеба прызапасіў", "Спас на палатне — хлебушак на гумне", таму гэтае свята таксама называюць Хлебным Спасам. У гэты дзень таксама сеялі зімавое жыта.

Яшчэ адна назва Спаса — Арэхавы, таму што ў лесе паспявалі арэхі і пачынаўся іх збор.

Назіралі за адлётам жураўлёў. Калі птушкі адляцелі да Трэцяга Спаса, на Пакровы будзе мароз, а калі засталіся – зіма будзе позняй.

Sputnik, 29 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/13/74999
Текущая дата: 22.12.2024