Белорусский портал в Казахстане

У Мінску 14 снежня будзе дадзены ўрачысты старт навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"



Аб гэтым паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова.

"Акцыя "Нашы дзеці" сёлета адкрыецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў горадзе Мінску. На святочным мерапрыемстве будуць прадстаўлены ўсе рэгіёны. Кожная вобласць накіроўвае дэлегацыю дзяцей, якія сталі пераможцамі алімпіяд, турніраў, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, а таксама дзяцей з сацыяльных прытулкаў, апякунскіх, прыёмных сем`яў. У кожным з абласных цэнтраў таксама прадугледжаны мерапрыемствы па ўрачыстым адкрыцці акцыі", - расказала Алена Сімакова.

Паводле яе слоў, у час акцыі адбудзецца традыцыйная ёлка ў Палацы Рэспублікі. "Паказ ужо рыхтуецца. Пройдуць мерапрыемствы ў Палацы Незалежнасці, куды таксама традыцыйна прыязджаюць групы дзяцей ад кожнага рэгіёна. Акрамя таго, плануецца Міністэрствам адукацыі правядзенне ёлкі для педагагічных работнікаў, што адбудзецца 12 студзеня. У кожнай вобласці пройдуць святы для дзяцей з удзелам губернатараў", - адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення.

Маштабная навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022 года.

Штогод у час акцыі кіраўнікі міністэрстваў і іншых органаў дзяржкіравання, мясцовых улад, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем`і, сем`і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны віншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручаюць падарункі, аказваюць дапамогу ў вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі далучацца грамадскія аб`яднанні і іншыя арганізацыі.

9 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/130/62139
Текущая дата: 19.11.2024