У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася XXV Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».
Гэты мастацкі праект рэалізуецца цэнтрам з 1996 года і аб’ядноўвае ініцыятыўных таленавітых навучэнцаў і прафесійных педагогаў з усіх рэгіёнаў краіны для рэалізацыі творчых задумак і прэзентацыі лепшых дасягненняў дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Сёлета на «Каляднай зорцы» прадстаўлена больш за 500 індывідуальных і калектыўных творчых работ навучэнцаў з усіх рэгіёнаў краіны па трох тэмах: «Зімовыя святы», «Зімовыя забавы» і «Зімовыя казкі». А ўсяго ў конкурсе паўдзельнічалі больш за 10 тысяч навучэнцаў, і гэта яшчэ раз пацвярджае вялікую цікавасць да праекта.
Работы выкананы ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выцінанка, мастацкая саломка, лозапляценне, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен і іншых. На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія лялькі, мяккая цацка, сюжэтныя кампазіцыі і арт-аб’екты на калядную тэматыку і па матывах навагодніх казак, ёлачныя цацкі, навагоднія касцюмы, сувеніры і падарункі да Новага года з розных матэрыялаў.
Наведаць XXV Рэспубліканскую выставу-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» можна па 30 студзеня 2022 года.
Надзея Нікалаева
Звязда, 11 снежня 2021
Надзея Нікалаева
Звязда, 11 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/130/62164
Текущая дата: 19.11.2024