Пакуль на вуліцы няма снегу, ёсць магчымасць натхніцца ім на карцінах вядомых мастакоў. У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава абяцаюць, што эфект будзе раўназначны прагулцы па зімовым лесе.
— Выставачны праект «Зімой, снежнаю парою...» уключае работы Мікалая Ліханенкі, Георгія Паплаўскага, Наталлі Паплаўскай, Аляксандра Суворава, Уладзіміра Васюка, Мікалая Арасланава, Міхаіла Карпука, Уладзіміра Напрэенкі і іншых майстроў. Зімовыя краявіды ў іх творах напоўнены загадкавасцю і натхняюць гармоніяй. Хараство і прыгажосць пейзажаў ствараюць цудоўны настрой, кранаюць самыя патаемныя стрункі чалавечай душы, — удакладнілі арганізатары.
Арганічна дапаўняюць выставу вырабы са шкла і парцаляну Уладзіміра Жохава і Валерыя Кавальчука. Яны надаюць ёй асаблівую казачнасць і непаўторнасць.
Нэлі Зігуля
Звязда, 29 лістапада 2021
Нэлі Зігуля
Звязда, 29 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/132/61901
Текущая дата: 19.11.2024