Бежанцы з пункта часовага размяшчэння каля граніцы ўдзячныя беларусам за дапамогу.
Сёння 12-ы дзень знаходжання некалькіх тысяч бежанцаў на беларуска-польскай граніцы. Цяпер яны ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры недалёка ад пункта пропуску "Брузгі".
"Я з жонкай і двума дзецьмі перайшоў сюды з лагера каля граніцы. Тут значна лепшыя ўмовы. Начуем у цяпле, пад дахам. Забяспечаны ўсім неабходным. Ёсць нават малако для дзяцей. Дзякуй за гэта Беларусі", - расказвае адзін з бежанцаў. Ён гаворыць, што ўсе цяпер чакаюць навін, як вырашыцца сітуацыя.
"Я хачу ў Германію дзеля сваіх дзяцей. Мы з жонкай так і не змаглі знайсці дастойную работу ў Курдыстане. Хоць мы і хочам, і можам працаваць", - падкрэслівае бежанец. Дадому ён вяртацца не хоча.
Бежанка расказвае, што ўжо была ў Германіі з бацькамі. Цяпер спрабуюць вярнуцца туды зноў. "Мы не ўтрыманцы, як некаторыя думаюць. Бацькі там цяжка працавалі. Бацька быў будаўніком. На руках насіў цяжкія рэчы на высокія паверхі", - гаворыць яна.
Цяпер у пункце часовага размяшчэння ў ТЛЦ амаль 2 тыс. чалавек. Яны забяспечаны гарачым харчаваннем, пітной вадой, спальнымі рэчамі. Днём працуе аўталаўка. Ёсць кругласутачнае медыцынскае суправаджэнне.
19 лістапада 2021, Гродна
БЕЛТА
19 лістапада 2021, Гродна
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/134/61612
Текущая дата: 19.11.2024