Вечар музыкі беларускіх кампазітараў «Маё каханне. Беларускі раман ХХ стагоддзя» пройдзе 23 лістапада на сцэне камернай залы Вялікага тэатра Беларусі, паведамілі ва ўстанове культуры.
Госці вечара пачуюць музыку Дзмітрыя Лукаса, Уладзіміра Солтана, Аляксандра Друкта, Анатоля Багатырава, Уладзіміра Алоўнікава, Дзмітрыя Смольскага, Ігара Лучанка. Творы, якія прагучаць на канцэрце, напісаны на словы класікаў беларускай літаратуры, сярод якіх Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч і іншыя.
«Для мяне гэта праграма дарагая, паколькі сярод гэтых твораў няма ніводнага, да якога можна было б паставіцца абыякава, — расказала канцэртмайстар оперы Вялікага тэатра Ірына Цяляпнёва. — У канцэрт уключаны жамчужыны беларускага класічнага раманса. Гэта вельмі глыбокая музыка, якая павінна находзіць сваё месца на тэатральных афішах і ў канцэртных залах. Самае галоўнае для мяне на гэтым вечары — абудзіць у людзях эмоцыю, жывую, сапраўдную, непасрэдную. Паколькі дзеля гэтага публіка і ходзіць на канцэрты».
Канцэрт пройдзе ў адно аддзяленне. «Спадзяюся, што пасля праграмы мы са гледачом застанемся і пагаворым. Давайце паспрабуем стварыць новы фармат сустрэчы. Я гатовая адказаць на любы пытанне, якое датычыцца музыкі. спадабалася. Для нас, артыстаў, такая сустрэча будзе вельмі важная, і я спадзяюся, што вам таксама будзе цікава», — рэзюмавала Ірына Цяляпнёва.
У канцэрте прымуць удзел народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, заслужаныя артысты Алена Сало і Алена Бундзелева, лаурэаты міжнародных конкурсаў , Крыскенція Стасёнка, Андрэй Мацюшонак і Аляксандр Краснадубскі. Вядучая вечара — Вольга Кажгаліева.
Звязда, 19 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/134/61623
Текущая дата: 19.11.2024