Белорусский портал в Казахстане

Чарговую партыю гуманітарнай дапамогі даставілі ў лагер бежанцаў на беларуска-польскай граніцы



Беларускі Чырвоны Крыж і члены Савета Рэспублікі 10-га лістапада перадалі гуманітарную дапамогу ў лагер бежанцаў на беларуска-польскай граніцы.

У чарговай партыі - некалькі тон пітной вады, паўтысячы бляшанак ялавічнай тушонкі, а таксама іншая мясная прадукцыя, кандытарскія вырабы, фрукты, коўдры і іншыя неабходныя рэчы. У зборы дапамогі прынялі ўдзел Савет Рэспублікі, Беларускі Чырвоны Крыж, шэраг іншых арганізацый і грамадскіх аб`яднанняў, а таксама прадпрыемствы рэгіёна.

Паводле розных ацэнак, у лагеры цяпер знаходзяцца амаль 3 тыс. бежанцаў, сярод якіх каля 500 дзяцей. У іх не хапае вады і ежы.

"Сітуацыя на граніцы складаная, на бежанцаў аказваецца значнае ўздзеянне з таго боку, а ў лагеры ж шмат дзяцей, жанчын, пажылых людзей. Мы робім усё магчымае, каб дапамагчы ім з прадуктамі харчавання, абаграваннем. Але праблему трэба вырашаць на палітычным узроўні. Пакуль жа з боку Еўрасаюза, калектыўнага Захаду падтрымкі ў гэтым плане, жадання дапамагчы людзям мы не бачым. Калі яны дэкларуюць усім роўныя правы, то павінны гэта выконваць. На жаль, пакуль гэтага няма", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч. Ён звярнуў увагу, што для хутчэйшага вырашэння праблемнай сітуацыі павінны прыкладаць намаганні і міжнародныя арганізацыі. Бо набліжаюцца замаразкі, халоднае надвор`е, і гэта, паводле слоў сенатара, не палепшыць становішча бежанцаў.

Стыхійны лагер курдаў каля лініі польскай граніцы недалёка ад пункта пропуску "Брузгі" сфармаваўся 8 лістапада. Бежанцы спрабуюць трапіць у Еўрасаюз, іх не прапускаюць.



10 лістапада 2021, Гродна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/135/61412
Текущая дата: 19.11.2024