Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 45 дзён.
У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень талерантнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 лістапада
У 1812 годзе ў час вайны ад французскіх войск быў вызвалены Мінск.
У 1933 годзе былі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны паміж ЗША і СССР.
У 1945 годзе была створана Арганізацыя Аб`яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
У 1955 годзе адбыўся пуск 1-й чаргі Мінскага гадзіннікавага завода.
Хто нарадзіўся 16 лістапада
1898 год: Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.
1905 год: Ян Скрыган, беларускі пісьменнік.
1923 год: Мікалай Крукоўскі, беларускі эстэтык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі скрыпач, кампазітар і дырыжор Радольф Крэйцэр і расійскі военачальнік і палярны даследчык Аляксандр Калчак.
16 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Ганны. Яна была дачкой кіеўскага князя Усевалада Яраславіча і сястрой вялікага князя Уладзіміра Манамаха. Ганна адмовілася выходзіць замуж за візантыйскага прынца і прысвяціла сябе богу. Пры манастыры, які пабудаваў для яе Усевалад, была адкрытая першая ў Еўропе школа для дзяўчынак.
Таксама святкуецца сёння дзень Агапія-кросніка. Дзяўчыны садзіліся ткаць, бо верылі, што калі пачаць працу ў гэты дзень, хутка прыйдзе жаніх.
Калі ўвечары ў гэты дзень быў мароз, лічылі, што зіма будзе цёплай. Калі снег ужо ляжыць, але лісце з дрэў не апала – наступны год будзе неўраджайным.
Sputnik, 16 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/135/61528
Текущая дата: 19.11.2024