Урачыстае адкрыццё міжнароднага арфавага фестывалю «Дзве сталіцы. Мінск — Масква» пройдзе 18 лістапада ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі ва ўстанове культуры.
Арганізатары адзначылі, што канцэрт адбудзецца ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава.
У праграме адкрыцця прагучаць творы Георга Гендэля, Вольфганга Моцарта, Клода Дэбюсі, Морыса Равеля, Рэйнгольда Гліэра, Валерыя Кікты і іншых.
Салісты вечара: заслужаныя артысткі Расіі Наталля Шамеева і Людміла Фралкова, дырэктар акадэміі імя Майманіда РДУ імя А.М. Касыгіна Янкеліка Сушкова-Ірына, заснавальнік Цюрыхскага фестывалю арф Аляксандр Балдачоў.
Дырыжор — Валерыя Рыбінская. Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік фестывалю Надзея Сяргеева і Вераніка Грабоўская.
Звязда, 15 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/135/61535
Текущая дата: 19.11.2024