Гэты дзень з`яўляецца трыста дзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 55 дзён.
У гэты дзень у 1884 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Язэп Лёсік. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 лістапада
У 1992 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінай.
Хто нарадзіўся 6 лістапада
1742 год: Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, педагог.
1912 год: Віктар Войтанка, беларускі грамадскі дзеяч, урач, святар.
1963 год: Анатоль Жураўлёў, беларускі мастак
Таксама сёння нарадзіліся вынаходнік саксафона Адольф Антуан Жазеф Сакс і амерыканская актрыса Эма Стоўн.
6 лістапада ў народным календары
Праваслаўныя вернікі ў гэты дзень ідуць у храм пакланіцца іконе Божай Маці "Усіх гаротных Радасць". Маліліся, каб яна дапамагла ў цяжкіх абставінах і вылечыла нядугі.
У народзе гэты дзень называлі Лучына. Ужо хутка цямнее, таму ў хатах запальвалі лучыну, якую звычайна ставілі ў пярэднім куце. Дзяўчыны ладзілі вячоркі, пры святле лучыны пралі і шылі.
Па тым, як паводзіць сябе лучына, меркавалі пра надвор`е. Калі яна доўга не загараецца і іскрыць – будзе адліга, а трышчыць – да маразоў.
Sputnik, 6 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/136/61317
Текущая дата: 19.11.2024