Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 69 дзён.
У гэты дзень у 1887 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік и грамадскі дзеяч Цішка Гартны, вядомы як аўтар першага беларускага рамана. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 кастрычніка
У 1157 годзе дацкі кароль Вальдэмар I Кнутсан узяў шлюб з мінскай княжной Сафіяй Валадараўнай.
У 1990 годзе гораду Горкі была вернута назва Ніжні Ноўгарад.
Хто нарадзіўся 23 кастрычніка
1816 год: Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі пісьменнік і даследчык фальклору.
1823 год: Адам Плуг, беларускі пісьменнік і журналіст.
1887 год: Цішка Гартны, беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
1968 год: Іна Афанасьева, беларуская эстрадная спявачка, тэлевядучая
Таксама сёння нарадзіліся французская актрыса Сара Бернар, італьянскі дзіцячы пісьменнік Джані Радары.
23 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўлампія і Еўлампіі, брата і сястры.
На Еўлампея па месяцы варажылі пра надвор`е. У народзе казалі: "На Еўлампея рогі месяца кажуць у той бок, адкуль быць і вятрам". Лічылася, што калі месяц "глядзіць" на поўнач, хутка прыйдзе зіма, а калі на поўдзень – будзе бруд і слізота.
Таксама калі ўдзень заходняя палова неба была чыстая, гэта не прадвяшчала дажджу. Сяляне верылі: калі на Еўлампія няма снегу, у наступны месяц снежная зіма не прыйдзе.
Sputnik, 23 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/137/61036
Текущая дата: 19.11.2024