Прадстаўнікі абласной вертыкалі ўлады на чале са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам саджалі дрэвы.
У Магілёве было высаджана больш за 2000 дрэў. Ад раніцы асабліва шматлюдна было на аб’екце № 1 — будаўнічай пляцоўцы Фізкультурна-аздараўленчым комплексе (ФАК) па вуліцы Фаціна.
Асноўныя работы па ўзвядзенні пабудоў былі скончаны, засталося навесці парадак на прылягаючай тэрыторыі...
Асноўныя работы па ўзвядзенні пабудоў былі скончаны, засталося навесці парадак на прылягаючай тэрыторыі...
—Дзень цудоўны, настрой таксама. Сёння шмат людзей выйшла на суботнік каб зрабіць добраўпарадкаванне тэрыторый. Шмат хто працуе менавіта на ФАКе. Комплекс пабудаваны пры падтрымцы Прэзідэнта. Будаўніцтва яго пачалося летась, а сёлета да 7 лістапада мы яго ўжо здадзім. Будзем рыхтаваць тут будучых чэмпіёнаў па боксе, плаванні, іншым відам спорту. Акрамя гэтага, тут ёсць усе магчымасці падтрымліваць здаровы лад жыцця насельніцтву. Гэта лепшы спосаб абароны ад кавіду, ад якога сёння пакутуе ўвесь свет.
Менавіта з такіх невялічкіх спраў і пачынаецца любоў да свайго горада, — адзначыла старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Ірына Раінчык. — Сёння людзі працуюць не толькі на буйных аб’ектах, але і ў сваіх дворыках. Нас у добрых справах падтрымліваюць органы самакіравання, нашы старасты, вулічныя камітэты, звычайныя актывісты, сябры моладзевага парламента Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі. Стала добрай традыцыяй рабіць разам дзіцячыя пляцоўкі, добраўпарадкоўваць месцы адпачынку. Мы разам робім сваю краіну больш прыгожай і ўтульнай. І дзяцей мусім выхоўваць у такім напрамку.
Сярод удзельнікаў пасадцы дрэў былі прадстаўнікі розных працоўных калектываў, моладзь, дэпутаты.
Сярод удзельнікаў пасадцы дрэў былі прадстаўнікі розных працоўных калектываў, моладзь, дэпутаты.
У Магілёве месцам для прыкладання сіл стала таксама вуліца Ленінская, дзе ў пасадцы дрэў узяў удзел старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
У горадзе высаджана шмат дрэў. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» Петр Аляксейчыкаў, гэта ў асноўным саджанцы таполі пірамідальнай, сасны, вярбы, клёна, рабіны, ліпы. Толькі ў раёне ФАКа высаджана 200 дрэў і 450 кустоў. Парадак наводзілі ў райцэнтрах вобласці і маленькіх населеных пунктах.
Нэлі Зігуля
Звязда, 23 кастрычніка 2021
Звязда, 23 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/137/61038
Текущая дата: 19.11.2024