Белорусский портал в Казахстане

Мінінфарм Беларусі патлумачыў блакаванне Deutsche Welle



Сайт нямецкага выдання Deutsche Welle у Беларусі заблакавалі ў чацвер, Міністэрства інфармацыі рэспублікі патлумачыла прычыну.

Сайт Deutsche Welle і парталы навін "Настоящее время" і "Новый час" заблакавалі ў Беларусі з-за публікацыі імі спасылак на экстрэмісцкія матэрыялы, паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч.

"Міністэрствам інфармацыі 28 кастрычніка прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да парталаў навін Deutsche Welle, "Настоящее время" і "Новый час". Такая мера прынята на фоне таго, што на названых медыяпляцоўках распаўсюджваюцца гіперспасылкі на матэрыялы, прызнаныя экстрэмісцкімі на падставе адпаведных рашэнняў суда", - цытуе яго БелТА.

Па словах Кунцэвіча, паводле артыкула 19 закона "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы нельга, у тым ліку гіперспасылкі на іх.

Першы намеснік міністра таксама дадаў, што ведамства працягне прымаць меры, каб абараніць інфармацыйную прастору Беларусі.

Мінск, 28 кастрычніка 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/137/61171
Текущая дата: 19.11.2024