Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 17 кастрычніка 2021 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 75 дзён.

У гэты дзень у 1964 годзе было адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі пад Рэчыцай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 кастрычніка

У 1919 годзе быў зацверджаны статут Беларускага камітэта ў Варшаве.
У 1964 годзе каля Рэчыцы было адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі.
У 2004 годзе прайшоў рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Беларусі была ўнесена змена, што дазволіла Аляксандру Лукашэнку балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін.

Хто нарадзіўся 17 кастрычніка

1696 год: Аўгуст III, вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі, кароль Рэчы Паспалітай.
1900 год: Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік.
1937 год: Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменнік і палітык.

Таксама сёння нарадзіліся Папа Рымскі Ян Павел I і ўкраінскі спявак Іван Дорн.

17 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святапакутніка Ерафея, епіскапа Афінскага, які прысутнічаў пры пахаванні Багародзіцы.

У народзе 17 кастрычніка звязваюць з пахаладаннем і актыўнасцю нячыстай сілы. Лічылася, што ў гэты дзень лясун у апошні раз абыходзіць свае ўладанні, злуецца, што трэба будзе хавацца да вясны, таму ламае галінкі дрэў і кусты, вые і рагоча. У лес не хадзілі, таму што баяліся, што лясун, нібы галінкі, можа пераламаць усе косці.

Калі ў гэты дзень выпаў снег, сапраўдная зіма пачнецца праз 40 дзён.

Sputnik, 17 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/138/60979
Текущая дата: 18.11.2024