22 кастрычніка спаўняецца 77 гадоў з дня адкрыцця Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — найбуйнейшага нацыянальнага сховішчы рэліквій ваеннай гісторыі, фондавыя калекцыі якога налічваюць звыш 157 тыс. адзінак захоўвання, паведамілі ва ўстанове.
За гады свайго існавання і плённай працы ён стаў візітнай карткай Беларусі і самым наведваемым музеем краіны.
У рамках святкавання для наведвальнікаў разгорне працу часовая экспазіцыя савецкай графікі і карыкатуры з фондавай калекцыі перыяду 1939-1945 года «Зброяй мастацтва». Яна прадставіць сапраўдныя адналістыя плакаты і плакатна серыі «Вокны ТАСС», «Баявы аловак», выкананыя ў тэхніцы каляровай літаграфіі, а таксама арыгінальныя плакаты, выкананыя трафарэтным спосабам каляровы гуашшу. Гэта працы плакатыстаў і карыкатурыстаў Віктара Дэні, Барыса Яфімава, Кукрыніксаў, Віктара Іванова, Аляксея Кокарэкіна і іншых. Выстава адкрыецца напярэдадні святочнай даты, 21 кастрычніка, і будзе доўжыцца да 27 лістапада. Будзе працаваць 9-й зала музея «Беларусь пасля вызвалення. 1944-1950 гг. Памяць пра вайну».
Для супрацоўнікаў музея адбудзецца ўрачысты сход і святочны канцэрт.
У гонар дня нараджэння Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 22 кастрычніка равеснікі музея змогуць наведаць яго экспазіцыі бясплатна.
Звязда, 16 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/138/60989
Текущая дата: 18.11.2024