Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 100 дзён.
Сёння адзначаецца сусветны дзень без аўтамабіля. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 верасня
У 1919 годзе Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ
У 1943 годзе ў Мінску быў забіты Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі "Беларусь".
У 1949 годзе СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з М`янмай.
Хто нарадзіўся 22 верасня
1903 год: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменнік.
1925: Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі оперны спявак Андрэа Бачэлі і бразільскі футбаліст Ранальда.
22 верасня ў народным календары
У праваслаўнай царкве сёння шануюць праведных Акіма і Ганну – бацькоў Панны Марыі. Ім моляцца аб вылячэнні ад бясплоддзя.
22 верасня — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.
Падыйшла пара нарыхтоўваць дровы – пакуль не пайшлі яшчэ моцныя дажджы і дрэва не адсырэла. У гэты час надэходзіць другое "бабіна лета" – трэба спяшацца, каб закончыць усе гаспадарчыя справы ў час.
Назіралі за прыродай: калі ў паветры лётае павуцінне, надвор`е будзе добрым, але зіма – халоднай. Калі раптам выпаў снег – ураджаю не будзе. Калі пладовыя дрэвы яшчэ не скінулі лісце – у бліжэйшыя тыдні будзе цёпла.
Падзеі і даты
Sputnik, 22 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/141/60611
Текущая дата: 18.11.2024