Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён.
Якія падзеі адбыліся 24 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 верасня
У 1801 годзе Усходняя Грузія была далучана да Расійскай імперыі.
У 1852 годзе француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.
Хто нарадзіўся 24 верасня
1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст.
1904 год: Мар`ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч.
1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса.
1954 год: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст.
1958 год: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.
Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін, амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік Педра Альмадовар.
24 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д`яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да ліку святых.

У народзе казалі: "На Фядору ўсякае лета канчаецца". Фядорын дзень – канец бабінага лета. Да гэтага дня ўсе палявыя працы і збор ураджаю на агародзе звычайна завяршаліся. Дзяўчынкі ў гэтую пору збіраліся ў хатах на вячоркі, гадалі, якія ў іх будуць жаніхі, а гаспадыні квасілі капусту і рабілі з ёй пірагі.
Калі ў гэты дзень насякомыя яшчэ не паснулі, гэта сведчыла аб познім надыходзе зімы.
Sputnik, 24 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/141/60639
Текущая дата: 18.11.2024