Удзел ва ўрачыстасцях прынялі губернатар вобласці Леанід Заяц, глава адміністрацыі Рэспубліцы Беларусь Ігар Сергеенка, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, памочнік Прэзідэнта-інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
Святкаванне пачалося ў Магілёве з цырымоніі адкрыцця 1-ай чаргі пуцеправода-дублёра вуліцы Якубоўскага і Загараднай шашы. Шэры дажджысты пейзаж расквецілі сцяжкі і ўсмешкі тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у будаўніцтве пуцеправода і тых, хто прыйшоў на яго прэзентацыю.
Новы участак дарогі вельмі важны для горада. Ён злучае паміж сабой вуліцы Касманаўтаў і Пысіна, даючы магчымасць аўтатранспарту абмінуць цэнтральныя гарадскія магістралі. Гэта шыкоўная шасціпалоска з вела- і пешаходнымі сцяжынкамі, яе працягласць складае 1,7 кіламетра.
Новы участак дарогі вельмі важны для горада. Ён злучае паміж сабой вуліцы Касманаўтаў і Пысіна, даючы магчымасць аўтатранспарту абмінуць цэнтральныя гарадскія магістралі. Гэта шыкоўная шасціпалоска з вела- і пешаходнымі сцяжынкамі, яе працягласць складае 1,7 кіламетра.
— Гэта цудоўны падарунак жыхарам абласнога цэнтра ад Аляксандра Лукашэнкі, які падтрымаў нашу ініцыятыву, — падкрэсліў губернатар Магілёўскай вобласці Леанід Заяц. — З уводам пуцеправода вырашаецца шмат праблем. Усе мы памятаем, як цяжка было людзям дабірацца на работу, якія былі транспартныя заторы. Перакананы, што зараз ўсё будзе нашмат прасцей. І я хачу прапанаваць назваць гэты новы пуцеправод імем 17 верасня.
Прысутныя горача падтрымалі прапанову старшыні аблвыканкама.
Падзеяй нумар два стала адкрыццё памятнага знака ў гонар Дня народнага адзінства насупраць абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра. Менавіта гэта плошча атрымала назву ў гонар новага свята. Аўтар знака — магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў. Кампазіцыя ўяўляе сабой трохметровую ў вышыню і метровую ў шырыню стэлу ў выглядзе валошкі з шасцю пялёсткамі зверху і арнаментам беларускага сцяга знізу.
— Магілёў стаў адной з першых абласцей, дзе з’явіўся такі сімвалічны знак, — падкрэсліў у сваім прывітальным слове глава адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка. — Сёння Магілёў атрымаў практычна тры падарунка — зручную дарогу, абноўленую плошчу з новай назвай і памятны знак. Прыемна бачыць, як ператвараецца гэты горад. Таму, нягледзячы на змрочнае надвор’е, у нас святочны настрой.
Ён згадаў пра гістарычную сутнасць свята і заклікаў не забываць імёны тых дзеячаў, якія на акупаванай палякамі тэрыторыі вялі падпольны рух.
— Мы з удзячнасцю ўспамінаем імёны Сяргея Прытыцкага, Максіма Танка, падпольшчыцу Веру Харужую і іншых, — адзначыў Ігар Сергеенка. — Наш з вамі доўг — данасіць праўду пра гэтыя суровыя гады моладзі. Ідэя заснаваць свята нарадзілася ў ходзе падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу. Разам з ім мы зараджаем у краіне новыя традыцыі. Гэта ўшанаванне лепшых людзей нашай краіны, перадавікоў вытворчасцяў, стварэнне новых аб’ектаў і праграм.
Святочныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх куточках горада. На плошчы Славы адбылася цырымонія адкрыцця Вахты Памяці і ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага гарадскога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю. Музей гісторыі Магілёва запрасіў на Дзень адчыненых дзвярэй і пешую экскурсію «Магілёў — горад адзінства і згоды: шлях праз стагоддзі.» Студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта харчовых і хімічных тэхналогій заклалі на тэрыторыі сваёй альма-матэр яблыневы сад, а на спартыўнай пляцоўкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адбылася таварыская сустрэча зборнай гэтай ВНУ і Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. Куляшова.
Аўтар: Нэлi Зігуля
Звязда, 17 верасня 2021
Звязда, 17 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/142/60554
Текущая дата: 18.11.2024