Віншаванні Прэзідэнта з Днём народнага адзінства
Дарагія беларусы! Віншую вас з Днём народнага адзінства! Сёння знамянальны дзень — мы ўпершыню адзначаем новае дзяржаўнае свята. Яно звяртае нас да лёсавызначальных падзей гісторыі роднай зямлі. 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак уз`яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, фармавання адзінай беларускай нацыі.
Прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, разруху 90-х, гібрыдную агрэсію, развязаную сёння супраць дзяржавы, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы, што ніколі нельга аддаць і чым нельга паступіцца. Гэта наша краіна — Беларусь, дзякуючы якой мы застаёмся адным народам. Няхай загартаванае цяжкімі выпрабаваннямі, змацаванае дасягненнямі пераможцаў народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы і адданасці Айчыне для будучых пакаленняў беларусаў. З Днём народнага адзінства, дарагія суайчыннікі! Са святам!
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/142/60555
Текущая дата: 18.11.2024