Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 4 верасня 2021 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 118 дзён.

У гэты дзень ў 1991 годзе Савет міністраў БССР пастанавіў увекавечваць памяць Францыска Скарыны за мяжой. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 верасня

У 1390 годзе крыжаносцы разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.
У 1580 годзе падчас Інфлянцкай вайны войска Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасля 2-тыднёвай аблогі ўзяло горад Вялікія Лукі.
У 1776 годзе была створана Полацкая губерня.
У 1991 годзе была прынята пастанова Савета міністраў БССР "Пра ўвекавечанне памяці Францыска Скарыны за мяжой".

Хто нарадзіўся 4 верасня

1714 год: Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст.
1884 год: Хведар Імшэнік, беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог.
1891 год: Антон Баліцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч, публіцыст.
1906 год: Ігнат Дуброўскі, беларускі пісьменнік.
1936 год: Сакрат Яновіч, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аўтамабільны канструктар Генры Форд II і амерыканская спявачка Беёнсэ.

4 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутнікаў Агафоніка, Феафрэпія, Зоціка і іншых.

У гэты дзень, як і ў мінулы, вартавалі гумно ад шкоды лесавікоў. Калі гаспадар не ўпільнаваў, гаспадыня ішла і збірала салому, вымятала з гумна смецце.

У лес на Агафона-Гумненніка не хадзілі, каб не злаваць лесуноў яшчэ болей.

Сачылі за надвор`ем: калі дзень быў сонечны, а ў паветры нізенька лётала павуцінне, восень будзе цёплай.

Sputnik, 4 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/143/60355
Текущая дата: 18.11.2024