Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 112 дзён.
А вы ведалі, што сёння адзначаецца Сусветны дзень прадухілення самагубстваў? Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 верасня
У 1607 годзе Ілжэдзмітрый II пачаў паход на Маскву.
У 1990 годзе Папа рымскі Ян Павел II асвяціў храм Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ — самую вялікую царкву ў свеце.
У 1990 годзе пачалася ўстаноўчая канферэнцыя Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".
Хто нарадзіўся 10 верасня
1893 год: Аляксандр Ляўданскі, беларускі гісторык і археолаг.
1923 год: Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец.
1929 год: Яўген Глебаў, беларускі кампазітар.
1977 год: Янка Лайкоў, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі акцёр Колін Фёрт і брытанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар Гай Рычы.
10 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых Ганну і Савву. У гэты дзень звычайна ўжо дасявалі апошнія азімыя. Трэба было таксама вывезці снапы з поля, каб уберагчы сена ад восеньскіх дажджоў, што ішлі ў гэтую пору амаль кожны дзень.
Назіралі за птушкамі: калі гусі яшчэ не паляцелі ў вырай, зіма будзе позняй. Па надвор`ю ў гэты дзень прадказвалі, якой будзе канец верасня: калі суха і цёпла, вялікіх дажджоў чакаць было не варта.
Sputnik, 10 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/143/60471
Текущая дата: 18.11.2024