Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 13 ліпеня 2021 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 171 дзень.

Якія падзеі адбыліся 13 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 ліпеня

У 1260 годзе аадбылася бітва на Дурбэ, войска жамойтаў разбіла злучаную армію Тэўтонскага ордэна і Ордэна мечаносцаў.

Хто нарадзіўся 13 ліпеня

1897 год: Міхась Міцкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, брат Якуба Коласа.
1952 год: Аляксандр Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік і паэт Сяргей Клычкоў і італьянскі оперны спявак Карла Бергонцы.

13 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор 12 апосталаў.

Лічылася, што з гэтага дня лета паварочвае насустрач зіме. Дні ўжо становяцца карацей, але ўсё яшчэ горача.

Назіраючы за прыродай можна было зрабіць высновы пра тое, якое надвор`е чакае ў бліжэйшыя дні: калі аблокі жоўтыя, будзе дождж, непагадзь таксама прадказвае атсутнасць расы раніцай на траве. Калі ў лесе яшчэ чуваць куванне зязюлі, лета будзе доўгае і цёплае.

Sputnik, 13 ліпеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/144/60212
Текущая дата: 18.11.2024