Выстава фотаработ 1980-90-х гадоў адкрыецца ў сталіцы 6 ліпеня, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Выстава вінтажных здымкаў сфармавана з матэрыялаў архіва галерэі візуальных мастацтваў NOVA і персанальных калекцый беларускіх фатографаў. Яна павінна паказаць спадчыну творчай фатаграфіі Беларусі часоў перабудовы і перыяду пасля яе.
Серыі, кампазіцыі з некалькіх фота, секвенцыі (метады фіксацыі паслядоўнага развіцця падзей) і іншыя тэхнікі і элементы, якія ў 80-90-я гады асвоіла беларуская фатаграфія, цяпер могуць убачыць усё жадаючыя.
Выстава «секвенцый» прысвечана памяці вядомага беларускага фатографа Валерыя Лабко, які заснаваў Мінскую школу фатаграфіі. Экспазіцыя пачне працу напярэдадні яго 70-гадовага юбілею, 6 ліпеня. Убачыць фотаработы ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура можна да 31 ліпеня.
Звязда, 5 ліпеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/145/60066
Текущая дата: 18.11.2024