Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці. Вітаючы ўдзельнікаў цырымоніі Прэзідэнт адзначыў, што гэта традыцыйны дзень, які паўтараецца год ад году, але кожны раз асаблівы.
Аляксандр Лукашэнка: Беларусы ніколі не здаюцца. Цяжкасці нас толькі загартоўваюць, як сталь
«Сюды, ў Палац Незалежнасці, напярэдадні нашага галоўнага свята запрашаюцца лепшыя з лепшых. Узнагароджаных тысячы — вас некалькі дзясяткаў, у гэтым асаблівасць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуўся да людзей, якія, выконваючы свой прафесійны абавязак, фактычна змагаліся за Радзіму, за будучыню дзяцей і ўнукаў, падкрэсліў ён.
«Практычна гэтак жа, як нашы гераічныя продкі ў час Вялікай Айчыннай вайны, 80 гадоў таму. Гэтак жа, як і ім, нам было нялёгка. Але, як і яны, мы дакладна ведалі, што пераможам. Таму што за намі — праўда. За намі — праўдзівая, а не прытворная любоў да сваёй зямлі. І адказнасць за яе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што беларускае грамадства імкнуліся расхістаць інфармацыйна знутры, затым гібрыдна. «Спрабавалі зладзіць каляровую рэвалюцыю, спадзеючыся на бліцкрыг, спрабавалі дэмаралізаваць, здзекаваліся з дзяржаўных сімвалаўі. Але ўсё роўна пралічыліся», — канстатаваў беларускі лідар.
Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў аб маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі, якая была скончана беларускімі спецслужбамі і сілавікамі. Прэзідэнт паабяцаў, што ў найбліжэйшы час будуць падрабязнасці. Ён нагадаў, што супраць краіны ўведзены сектаральныя санкцыі. І падкрэсліў, што для гэтага выбрана сімвалічная дата — 22 чэрвеня — як 80 гадоў калі напалі нацысты і пачалася вайна.
«Нас, беларусаў, захацелі пазбавіць святога — права на працу! Адабраць у нашых дзяцей і старых кавалак хлеба. Але, мабыць, гэтыя людзі дрэнна вучылі ў школе гісторыю. Беларусы ніколі не здаюцца. Цяжкасці нас толькі загартоўваюць, як сталь. Мы станем мацней і больш паспяховымі. Вы, запрошаныя сёння ў гэтую залу, — лепшы таму доказ», — сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт падзякаваў тым, хто носіць пагоны, для каго прысяга, афіцэрская гонар і воінскі абавязак — непарушная сістэма жыццёвых каардынат.
«Аб моцы нашай дзяржавы кажа тое, што гэтыя хлопцы ў пагонах праявілі сябе годна прыйшлі па ўзнагароду, а іх калегі ажыццяўлялі тую аперацыю, якая толькі што завяршылася. Гэта сведчыць, што ў нас ёсць сіла волі, мы ідэйна трывалыя і нас ніхто не схіліць сваю». Ён звярнуў увагу на тое, што вайскоўцы і ратавальнікі, даказалі, што значыць быць сапраўднымі абаронцамі сваёй краіны.
«Вы — соль зямлі»
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сёння няма такіх людзей у зале, у краіне, якія б не разумелі, што адбываецца. «Дзякуй богу, што гэта ў мінулым годзе здарылася. Тыя падзеі агалілі язвы і пухліны ў краіне якія мы павінны былі ліквідаваць. І мы яе ліквідавалі. Калі пасля ўсяго таго, што было сказана і паказана, людзі не зразумелі, то гэта ўжо недастатковае разуменне, гэта ўжо ворагі. І мэта іх — разбурэнне дзяржавы», — канстатаваў ён.
Прэзідэнт таксама падзякаваў тым, хто змагаецца на інфармацыйным фронце, дзяржаўным служачым, журналістам, суддзям, юрыстам, выдаўцам і прадстаўнікам грамадскіх арганізацый.
«Я ўдзячны навукоўцам і выкладчыкам, якія дапамагаюць студэнтам розных спецыяльнасцяў не толькі атрымаць прафесійныя веды, але і засвоіць галоўны жыццёвы ўрок — Радзіму не прадаваць. Цёплых слоў удзячнасці заслугоўваюць нашы сельскія працаўнікі і работнікі прамысловасці, якія забяспечваюць харчовую бяспеку і рост эканомікі. Самыя шчырыя віншаванні — будаўнікам. За тое, што Беларусь год ад году становіцца больш прыгожай і камфортнай», — падзяліўся Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што такіх людзей, якіх сёння ўзнагародзілі, называюць соллю зямлі. «І я дакладна ведаю, што за кожным стаіць калектыў такіх жа прафесіяналаў-аднадумцаў. Гэта значыць, што мы будзем жыць і развівацца насуперак усім цяжкасцям і будзем шчаслівыя ў сваёй моцнай, квітнеючай Беларусі», — сказаў ён.
Прэзідэнт павіншаваў усіх прысутных са святам, са знакавым днём у жыцці кожнага ўзнагароджанага. І перадаў віншаванні з Днём Незалежнасці ўсяму народу.
*****
Каментарый у тэму
Незалежнасць — гэта каштоўнасць, якую неабходна пастаянна штодня абараняць
Перад урачыстай цырымоніяй узнагароджання героі дня прайшліся з экскурсіяй па Палацы Незалежнасці. Яны наведалі ўсе залы, дзе праходзяць важныя палітычныя і ўрачыстыя падзеі. Лаўрэаты дзяржаўных узнагарод — адныя з першых наведвальнікаў Палаца пазнаёміліся з новай выстаўкай, прысвечанай Дню Незалежнасці і Году народнага адзінства. Вернісаж у холе Палаца Незалежнасці сабраў 57 лепшых карцін 20 мастакоў з усёй краіны. Лейтматыў выстаўкі — унікальныя прыродныя, кліматычныя, маляўнічыя рысы кожнага куточка Беларусі, аб’яднаныя ў сэрцы краіны.
Падчас экскурсіі героі дня падзяліліся сваімі ўражаннямі ад Палаца Незалежнасці і, канешне, ад новага статусу ўладальнікаў дзяржаўных узнагарод.
Пятру Кучынскаму, дырэктару Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.
«Я пачынаў са студэнцкай лавы фізічнага факультэта БДУ і на працягу амаль 50 гадоў служу Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. Сёлета БДУ святкуе 100-гадовы юбілей, і інстытут, які я ўзначальваю, святкуе 50 гадоў. Стварэнне інстытута непарыўна звязана з адукацыйным працэсам, з працэсам навуковых даследаванняў БДУ. Паняцце 3D-універсітэт — гэта адукацыя, навука і арганізацыі, якія ствараюцца вакол іх для практычага выкарыстання навуковых распрацовак. Вось мы ідзём гэтым курсе, і я думаю, паспяхова», — кажа дырэктар інстытута.
У Палац Незалежнасці Пётр Васільевіч прыйшоў з падарункам для Прэзідэнта — кнігай, дзе сабраны ўсе распрацоўкі ІПФП за 50 гадоў, якія ўжо прымяняюцца ў вытворчасці: «Я напісаў тут такія словы «Стваральніку незалежнай беларускай дзяржавы Аляксандру Рыгоравічу ў знак павагі і ўдзячнасці з добрымі пажаданнямі ад калектыву ІПФП імя Сеўчанкі БДУ».
Званне заслужанага дзеяча навукі дырэктар інстытута назваў прызнаннем работы ўсяго калектыва. «Развіццё краіны, яе дасягненні характарызуюць такія напрамкі, як развіццё ядзерных тэхналогій, інфармацыйных тэхналогій па бяспецы, кібербяспецы і касмічных тэхналогій. Я хачу сказаць, што ў нас у краіне гэта ўсё прысутнічае. Напрыклад, чатыры апараты, распрацаваныя ў нашым інстытуце дзейнічаюць на борце расійскага сегмента міжнароднай касмічнай станцыі. Мы стварылі цэлы напрамак крыптаграфічнай абароны інфармацыі. Мы можам ганарыцца ядзернымі тэхналогіямі», — перакананы Пётр Кучынскі.
Валянціна Цімафеева, загадчык кафедры тэхналогіі харчовай вытворчасці Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання аддала адукацыі 45 гадоў. За прафесійныя дасягненні ёй прысвоена званне Заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь.
«Сёння вельмі знакавы дзень у маёй кар’еры. Напачатку працы я не задумвалася пра ўзнагароды. Я заўсёды працую неабыякава. Хай квітнее Беларусь, іншага шляху няма і не павінна быць. І мы сваіх студэнтаў выхоўваем, каб яны азіраліся, што вакол, а не глядзелі туды, далёка», — падзялілася Валянціна Цімафеева.
Дзяржаўныя ўзнагароды з рук Прэзідэнта атрымалі і людзі ў пагонах. Сярод іх памочнік міністра абароны — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі. Сёння яму прысвоена званне Заслужанага дзеяча Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
«Для любога ваеннага чалавека дзяржаўная ўзнагарода заўсёды вельмі значная падзея. У першую чаргу з-за таго, што гэта ацэнка выніку працы таго калектыву, які кожны з нас узначальвае. Адзін чалавек у полі не воін, а калектыў, каманда — гэта заўсёды сіла. Як камандзіру і начальніку, мне заўсёды прыемна, калі ўзнагароды атрымліваюць мае падначаленыя. Я лічу свой калектыў камандай і гэтай камандзе па плячах любыя задачы. Я, як любы ваенны чалавек, усведамляю, што Незалежнасьць — гэта каштоўнасць, якую неабходна штодня абараняць», — упэўнены Леанід Касінскі.
Аўтар: Валерыя Сцяцко
Звязда, 2 ліпеня 2021
Звязда, 2 ліпеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/146/60268
Текущая дата: 18.11.2024