Белорусский портал в Казахстане

Акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі 22 чэрвеня



Штогадовая акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі 22 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

У Магілёўскай вобласці памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, традыцыйна пачнуцца ў 4.00 у мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.

У апоўдні ў рэгіёнах Магілёўскай вобласці на цэнтральных вуліцах гарадоў будзе спынены транспарт, прыпыніцца праца ў цэхах на прадпрыемствах і арганізацыях вобласці, а ў праваслаўных храмах загучыць перазвон.

«Кожны жыхар нашай вобласці можа далучыцца да памятнай акцыі — выйсці на вуліцу або прыпыніць сваю працу і ўшанаваць хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне», — падкрэслілі ў аблвыканкаме.

Звязда, 20 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/147/59777
Текущая дата: 18.11.2024