Белорусский портал в Казахстане

Дзень моладзі і студэнцтва будзе адзначацца ў Беларусі ў апошнюю нядзелю чэрвеня



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 237, у адпаведнасці з якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 26 сакавіка 1998 г. нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

Дакумент прадугледжвае перайменаванне Дня моладзі ў Дзень моладзі і студэнцтва. Змяненні накіраваны на павышэнне статусу студэнцкай моладзі і яе ролі ў грамадска-палітычным жыцці беларускага грамадства і дзяржавы, а таксама будуць садзейнічаць аб`яднанню студэнцкай і працуючай моладзі на аснове лепшых традыцый пераемнасці моладзевых рухаў.

25 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/147/59893
Текущая дата: 18.11.2024